Дипломная работа "Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам"

Название:
Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам
Тип работы:
дипломная работа
Размер:
84,0 K
85
Скачать
Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

Краткое сожержание материала:

Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам

Змест

Уводзіны

1. Агульныя заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў

1.1 Узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў

1.2 Маўленчы этыкет

2. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі

2.1 Навучанне гаварэнню

2.2 Асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення

2.3 Навучанне пісьмоваму маўленню

2.4 Аўдзіраванне як від камунікатыўнай дзейнасці

Дадатак

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Апошнія гады цікавасць да Беларусі, беларусаў і беларускай мовы няўхільна расце. Яшчэ ў 1999 г. гэта сцвердзіла праведзеная ў Мінску Летняя школа беларусістыкі, зыніцыяваная і арганізаваная дацэнтам Л.І. Сямешкай. Яшчэ больш важным фактарам з'яўляецца тое, што беларуская мова - тэарэтычны курс і практыка маўлення - выкладаецца ва універсітэтах Венгрыі, Германіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі. Друкуецца там і адпаведная літаратура на англійскай, венгерскай, нямецкай, польскай мовах.

Спецыяльнасць «Беларуская мова як замежная» узнiкла параўнальна нядаўна - у канцы ХХ ст. Пачынальнiкамі ў гэтай яшчэ новай галiне былi супрацоўнiкi кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ Л.I. Сямешка, В.М. Ляшук, Т.Р. Рамза, З.I. Бадзевiч.

23 снежня 1999г. Вучоным саветам беларускага савета была распрацавана праграма па спецыялiзацыi «Беларускай мовы як замежнай». Курс разлiчаны на навучэцаў, якiя вывучаюць беларускую мову з нуля, а таксама тых, якiя знаемы з некаторымi славянскiмi мовамi.

Асноўная задача курса - азнаямленне з беларускай культурай, беларускай фанетыкай, правiлы iнтанавання, больш грунтоўнае i глыбокае вывучэнне лексiкi i граматыкi.

Дысцыплiна «Беларуская мова як замежная», нягледзячы на неспрыяльныя абставiны, пачынае трывала займаць свае месца сярод iншых дысцыплiн у розных навучальных установах Беларусi, а перадусiм на фiлалагiчным факультэце БДУ.

Курс методыкі выкладання беларускай мовы як замежнай забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў беларусістаў - будучых выкладчыкаў - прафесійнай кампетэнцыі (здольнасці да навучання мове ў выніку азнаямлення з прыёмамі і метадамі яе выкладання) і камунікацыйнай кампетэнцыі ў іх будучых навучэнцаў (здольнасці да практычнага прымянення замежнай для іх мовы).

Паводле вобразнага азначэння В. Гумбальта, мова - гэта душа народа, у ёй зафіксаваны ўвесь яго нацыянальны характар. Быць сродкам выражэння думак і сродкам зносін паміж людзьмі - найбольш істотная функцыя мовы, дзеля якой мова вывучаецца і як родная, і як замежная.

Аднак паміж пазнаннем роднай і замежнай моў існуюць выразныя адрозненні. Роднай мовай чалавек авалодвае не таму, што ўсведамляе імкненне ведаць яе, а таму, што развіццё яго мыслення ў раннім узросце мае стыхійны характар. Родная мова спачатку з'яўляецца сродкам засваення дзецьмі грамадскага вопыту, і толькі затым - сродкам выражэння ўласных думак і пачуццяў. Такі шлях засваення роднай мовы вядомы расійскі псіхолаг Л.С. Выгоцкі вызначыў як шлях “знізу - уверх”, г.зн. шлях неўсвядомлены, у адрозненне ад вывучэння мовы ў сярэдніх навучальных установах, калі мова, у дадатак да ўжо засвоенага практычна, вывучаецца і як сістэма і сукупнасць адпаведных правіл. Для такога авалодання мовай характэрны шлях “зверху - уніз”, г.зн. свядомы. Ён з'яўляецца тыповым для вывучэння замежнай мовы, калі навучэнцам паведамляюцца неабходныя для практычнага карыстання мовай веды ў выглядзе правіл і інструкцый і прадугледжваецца выкананне спецыяльных практыкаванняў, якія забяспечваюць замацаванне засвоеных ведаў і ўтварэнне на іх аснове маўленчых навыкаў і ўменняў.

Спецыфіка прадмета “беларуская мова як замежная” заключаецца таксама ў тым, што мэтай навучання выступае не столькі набыццё ведаў аб самім прадмеце (аб мове), колькі фарміраванне навыкаў і ўменняў у розных відах маўленчай дзейнасці. Так, замежная мова, як і іншыя практычныя дысцыпліны, прапануе для засваення выкананне вялікай колькасці практыкаванняў, якія спрыяюць фарміраванню маўленчых навыкаў і ўменняў.

Замежная мова выступае сродкам для выражэння ўласных думак і разумення думак іншых людзей. Яе засваенне не дае чалавеку непасрэдных ведаў аб рэальнай рэчаіснасці (у адрозненне ад матэматыкі, гісторыі, хіміі і іншых дысцыплін), што дало падставы некаторым даследчыкам (напрыклад, І.А. Зімняй) сцвярджаць аб “беспрадметнасці” замежнай мовы. Авалоданне сродкамі замежнай мовы (яе фанетычнай сістэмай, лексікай, граматыкай) - гэта толькі адзін з аспектаў вывучэння замежнай мовы.

Другое адрозненне - яе бязмежнасць, г.зн. адсутнасці абмежаванняў у авалоданні мовай. Бязмежнасць мовы прымушае выкладчыкаў імкнуцца да абмежавання аб'ёму вучэбнага матэрыялу, дастатковага для практычнага прымянення мовы з улікам патрэб навучэнцаў. Так, валоданне 2000 лексічнымі адзінкамі лічыцца дастатковым для разумення 75% любога іншаземнага тэксту. У выніку ствараюцца моўныя мінімумы для розных этапаў і профілей навучання.

Навучанне - гэта сумесная дзейнасць выкладчыка і навучэнцаў, у працэсе якой адбываецца развіццё асобы і яе выхаванне. На занятках па беларускай мове навучанне рэалізуецца падчас перадачы выкладчыкам сваіх ведаў, навыкаў, уменняў у галіне беларускага мовазнаўства, а навучэнцы авалодваюць такім маўленчым вопытам і набываюць здольнасць карыстацца мовай як сродкам зносін у розных камунікацыйных сітуацыях. Аснова такога валодання мовай - веды, маўленчыя навыкі, уменні, якія набываюць навучэнцы.

У працэсе авалодання мовай навучэнцы карыстаюцца рознымі стратэгіямі засваення - характэрнымі індывідуальнымі адрозненнямі і асаблівасцямі атрымання, перапрацоўкі і прымянення засвоенай інфармацыі. У сучаснай методыцы стратэгіі засваення распрацоўваюцца з пазіцый кагнітыўнай тэорыі навучання мове і падзяляюцца на стратэгіі, якія забяспечваюць валоданне мовай (звязаны з развіццём вучэбнага працэсу) і стратэгіі, якія забяспечваюць карыстанне мовай.

Мэтай даследвання сталі методыка навучання лексіцы беларускай мовы для нямецкамоўных навучэнцаў, актуальныя праблемы яе выкладання. Немалаважную ролю ў навучанні лескікі адыгрывае фразеалагічны аспект. Сапраўднае валоданне замежнай мовай мае на мэце ўменне размаўляць, карыстаючыся характэрнымi для гэтай мовы выразамi, фразеалагiчнымi зваротамi. Багацце слоўнiкавага запасу i ўмелае выкарыстанне маўленчых адзiнак з'яўляецца адным з галоўных паказчыкаў валодання роднай мовай.

Авалоданне лексікай прадугледжвае навучанне маўленчым відам дзейнасці. На занятках фарміруюцца маўленчыя навыкі і ўменні. Пры гэтым цэнтральнае месца адводзіцца гаварэнню - прадуктыўнаму віду маўленчай дзейнасці.

У працы даследуюцца таксама асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення, навучанне пісьму. У практычным курсе беларускай мовы як замежнай аўдзіраванне з'яўляецца мэтай і сродкам навучання. Яно стымулюе маўленчую дзейнасць навучэнцаў.

1. Агульныя заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў

Выкладанне беларускай мовы як замежнай мае практычную накіраванасць, устаноўку на актыўнае авалоданне замежнымі навучэнцамі беларускай мовы з мэтай удзелу ў камунікацыі ў рэальных жыццёвых сітуацыях. Пры гэтым зразумела, што маўленне магчыма ў яго розных відах толькі пры наяўнасці некаторага запасу слоў, пры ўменні карыстацца вывучанымі словамі. Менавіта па-гэтаму праца над лексікай атрымоўвае вельмі важнае значэнне. Вывучэнне і засваенне лексікі выклікаае вялікія цяжкасці, што тлумачыцца некаторымі фактарамі. Па-першае, сістэмнасць у лексіцы - самая складаная з'ява ў структуры мовы, бо лексіку цяжка ўпарадкаваць і прывесці ў сістэму. Па-другое, само слова, як асноўная базісная адзінка мовы таксама складаная, рознапланавая з'ява, універсальная па характары і унікальная па аб'ему выконваемых у мове функцый. У самім слове перакрыжоўваюцца самыя розныя лінгвістычныя з'явы: фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, сацыяграфічныя, лексікалагічныя, не кажучы ўжо аб слове як аб'екце логікі, псіхалогіі, філасофіі.

Спецыфічныя асаблівасці і ўнутраныя заканамернасці лексічнай сістэмы беларускай мовы і лексічнага аспекта ў навучанні беларускай мове неабходна ўлічваць пры вырашэнні лінгваметадычных і вучэбнаметадычных пытанняў.

Лексіка кожнай мовы прадстаўляе сабой скрытую сістэму, і колькасць адзінак навучання на лексічным узроўні практычна бясконцае, бо роўнае колькасці лексічных адзінак у мове з улікам полісеміі. Паколькі немагчыма авалодаць усім слоўнікавым складам мовы, навучанне лексікі павінна быць некаторым чынам абмежаваным і ўпарадкаваным. Ад таго, якія словы адабраны для вывучэння, залежыць уся сістэма працы ў галіне лексікі.

Лексічны мінімум - гэта мінімальная колькасць слоў, якая дазваляе карыстацца мовай як практычным сродкам камунікацыі. З іншага боку, лексічны мінімум - максімальная колькасць слоў, якую можа засвоіць навучэнец у рамках вызначанай колькасці вучэбных гадзін.

Вызначаючы лексічны мінімум, тую колькасць слоў, якую павінен ведаць замежнік, звычайна называюць 3000 слоў. Гэта дазваляе зразумець 90% любога тэксту.

Адбор лексічнага вучэбнага матэрыялу і састаўленне лексічных мінімумаў - вельмі складаная справа. Перш за ўсе неабходна вырашыць некаторыя праблемы, а менавіта: 1) што ўзяць за адзінку адбора...